Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як прайшоў тыдзень музея ў нашай школе

Дата: 12 апреля 2019 в 14:36, Обновлено 12 апреля 2019 в 14:52
548 просмотров

             

     З 23 па 30 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень музеяў пад агульнай назвай “Музей і дзеці”. Для дзяцей, якія хацелі правесці цікава вольны час на канікулах, была добрая магчымасць не толькі адпачыць, але і пападарожнічаць, праявіць сябе ў інтэлектуальных спаборніцтвах і папоўніць веды па гісторыі, этнаграфіі і краязнаўству. Адкрыццё тыдня пачалося з Дня адкрытых дзвярэй. На працягу дня наведацца ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей мог кожны жадаючы. Кіраўнік музея Карповіч А.Ю. праводзіў невялічкую экскурсію па запытах наведвальніка. Скарысталіся гэтай магчымасцю не толькі вучні, але і мясцовыя жыхары. Цікава прайшла квэст-гульня для вучняў ІІІ-VІ класаў “Падарожжа па родным краі”. Кожны ўдзельнік гульні змог паказаць свае інтэлектуальныя здольнасці, хуткасць у прыняцці рашэнняў і нават творчасць. Усе ўдзельнікі атрымалі невялічкія салодкія прэзенты, а пераможцы, Богдановіч Валерыя і Карповіч Святлана, яшчэ і памятныя падарункі. Немагчыма ўявіць Тыдзень музеяў без іх наведвання. За згаданы перыяд былі наведаны краязнаўчы музей у СШ№6 і №3. Вучні пазнаёміліся з побытам, традыцыямі і матэрыяльнай спадчынай нашага народа. Завяршыўся Тыдзень наведванне мемарыяльнага комплексу, прысвечанага героям і ахвярам Першай сусветнай вайны. А падвядзенне вынікаў адбылося на школьнай лінейцы адразу пасля канікул.

   

Карповіч А.Ю., настаўнік гісторыі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.