Гісторыка – краязнаўчы музей
Заснаваны ў 1991 г. Стваральнік і першы кіраўнік музея - Рак Мікалай Ігнатавіч. У 1998 г. кіраўніком гісторыка – краязнаўчага музея становіцца Карповіч Аляксандр Юрьевіч.
На працягу ўсёй свёй дзейнасці галоўнымі задачамі музея былі: патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення; забеспячэнне захаванасці каштоўнасцей гісторыі, культуры, прыроды; пашырэнне ведаў пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці.
З 1998г. на базе музея працуе гурток “Юныя экскурсаводы”. З канца 2011 г. па пачатак 2014 г. музей знаходзіўся на рэканструкцыі.
Асноўнымі накірункамі дзейнасці музея і гуртка з’яўляюцца пошукова-даследчая, экскурсійная работа, папулярызацыя краязнаўства. Гурткоўцамі і актывам Савета музея сабраны і сістэматызаваны матэрыялы пра гісторыю старажытнага перыяда Сінькоўскага краю і Смаргоні, развіцця замкавай і сядзібнай архітэктуры Смаргоншчыны, падзеі гісторыі беларускіх татар і войн XX ст. у Сінькоўскім краі.
Актывісты гісторыка – краязнаўчага музея актыўна ўдзельнічалі і занялі прызавыя месцы ў конкурсах “Таямніцы малай Радзімы”, “Ад Нёмана да Барадзіна”, “Краязнаўчыя чытанні”, канферэнцыі “Край Гарадзенскі”і ў іншых.
Музей штогод наведваюць вучні нашай і іншых школ.
На 01.01.2016 г. у фонах музея налічвалася 232 экспаната асноўнага фонда, 80- навукова- дапаможнага. Сярод найбольш каштоўныз экспанатаў – манеты Польшчы 1923- 1929 гг., барана раўляная пач. XX ст., кніга “Адресная книжка учреждений и должностных лиц» Вільня, 1901 г. і іншыя.
Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў:
1. “Смаргоншчына ў старажытны час”.
2. “Смаргонь і Смаргонскі Кальвінскі збор”.
3. “Замкі і сядзібы малай Радзімы. ”
4. “Татары на Смаргоншчыне”.
5. “Манеты і старажытныя кнігі ”.
6. “Смаргоншчына ў гады І сусветнай вайны”.
7. “Смаргоншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
8. “Сялянская хата”.
9. "Афганістан-наша памяць і боль".
Экспазіцыя створана на падставе музейных прадметаў з уласных фондаў. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць пакой сялянскай хаты, старажытныя гаспадарчыя рэчы, прылады працы і інш. Праведзеная даследчая работа і сабраны матэрыял шырока выкарыстоўваецца для патрыятычнага выхавання і папулярызацыі краязнаўчых ведаў. Праводзяцца экскурсіі, выставы, лекцыі. Гурткоўцы рыхтуюць рэфераты і даклады, арганізоўваюць конкурсы і віктарыны. Матэрыялы музея выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе.
Дзверы нашага музея заўжды адчынены для наведвальнікаў. Нашы кантактныя тэлефоны: 9-51-57. Кіраўнік музея: Карповіч А. Ю.
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/F63lC8VnkGY" width="420"></iframe>