Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прафесійная падрыхтоўка

Дата: 18 октября 2018 в 21:36, Обновлено 18 октября 2018 в 21:46
550 просмотров

Бягучы навучальны год стаў асаблівым для навучэнцаў Х класаў. Тыпавым вучэбным планам выдзелены гадзіны на працоўнае навучанне, у межах якіх дзесяцікласнікі атрымоўваюць прафесійную падрыхтоўку.

Для навучэнцаў Х класаў трох устаноў адукацыі Смаргонскага раёна – Залескіх ясляў-сада-сярэдняй школы, Крэўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы і Сінькоўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы - адукацыйны працэс па працоўным навучанні арганізаваны па праграме прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых). Юнакі і дзяўчаты асвойваюць прафесію “Рабочы зялёнага будаўніцтва” 2-го разраду на базе Сінькоўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы па прынцыпе міжшкольных факультатываў.

Прафесійная падрыхтоўка, якая разлічана на два гады, складаецца з тэарэтычнага навучання, у час якога школьнікі знаёмяцца з асновамі зялёнага будаўніцтва, дэндралогіі, раслінаводства, вытворчага навучання на вучэбна-доследным участку і ў вучэбнай майстэрні, вытворчай практыкі ва ўмовах аб’ектаў зялёнага будаўніцтва.

Заняткі з дзесяцікласнікамі праводзяць майстры вытворчага навучання В.С.Аўгусціновіч і В.М.Зора.

У выніку паспяховага засваення вучэбнай праграмы навучэнцы змогуць самастойна выконваць работы ў адпаведнасці з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі 2-га разраду па прафесіі “Рабочы зялёнага будаўніцтва”, выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў галіне садова-паркавага будаўніцтва і гаспадаркі.

                  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.