Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Советы специалистов

Дата: 5 марта 2018 в 17:41, Обновлено 31 марта 2019 в 21:17

Анеміі ў дзяцей

Анемія (ад грэч. Anemia- бяскроўе) – гэта стан, які характарызуецца зніжэннем колькасці гемаглабіну або гемаглабіну і эрытрацытаў у адзінцы аб’ёму крыві.Анемія дзеліцца на тры групы: 1)анеміі з прычыны страты крыві;2)анеміі з прычыны парушэння крывятварэння; 3)анеміі з прычыны краваразбурэння (гемалітычныя). Пры ўсіх відах анеміі ў хворых развіваецца гіпаксія ў выніку зніжэння ўзроўню гемаглабіну. Анеміі можа быть як самастойным захворваннем, так і спадарожным сімптомам або ўскладненнем некаторых унутраных хвароб, інфекцыйных і анкалагічных захворванняў.

У дзіцячым узросце могуць узнікнуць усе варыянты анемій, аднак пераважваюць ( да 85%) анеміі, звязаныя з дэфіцытам рэчываў, неабходных для накмальнага крывятварэння, у першую чаргу -жалеза.Анемія сустракаецца ў сярэдніму 40% дзяцей, часцей у дзяцей да 3 гадоў, у падлеткавым узросце. Гэта абумоўлена высокай інтэнсіўнасцю росту дзіцяці першых гадоў жыцця і падлетка.у працэсе кровятварэння ўдзельнічае ўвесь касцявы мозг дзіцяці, арганізму пастаянна патрабуецца вялікая колькасць жалеза, паўнацэннага бялка, мікраэлементаў і вітамінаў. Таму нават невялікія парушэнні выкормлівання, інфекцыйныя ўздзеянні, прымяненні лекавых сродкаў,якія прыгнятаюць функцыю касцявога мозгу, лёгка прыводзяць да анемизацыі дэяцей. Пры наяўнасці анеміі запасольеваецца рост дзіцяці, парушаецца яго гарманічнае развіццё, часцей назіраюцца інтэркурэнтныя захворванні, фарміруюцца ачагі хранічнай інфекцыі, абцяжарваецца ход іншых паталагічных працэсаў.

СУЧАСНАЕ ЛЯЧЭННЕ ЖАЛЕЗАДЭФІЦЫТНАЙ АНЕМІІ

Асновай лячэння з’яўляецца прыём прэпаратаў жалеза (гемафер, канферон, феранал і інш.) Эфект ад лячэння наступае да канца пятага тыдня ( аднаўляецца гемаглабін), потым прызначаецца прафілактычная доза на працягу 8-12 тыдняў.

Аскарбінавая кіслата (вітамін С) паляпшае ўсмоктванне жалеза, яе пыём можна спалучаць з полівітамінамі. Нельга спалучаць з вітамінам Е, зз прэпаратамі кальцыю. Запіваць прэпараты трэба вялікай колькасцю кіпячонай вады, адварам шыпшыны. Тармозяць усмоктванне жалеза чай, кава, малако, сыр, асабліва сыркі.

Першае мейсца па эфектыўнасці ўсмоктвання і засваення жалеза займае ялавічына, цяляціна, язык, пячонка. Другое- бараніна, нятлусная свініна, грэцкія крупы. Потым ідзе птушка, рыба (чырвоныя гатункі), яйка. З раслінных прадуктаў найбольш багатыя на жалеза бабовыя, сухафрукты. Крупы. Яблыкі, мандарыны, салодкі перац, гранат.

Прафілактыкапавінна пачынацца яшчэ да нараджэння дзіцяці з выяўлення магчымага дэфіцыту жалеза, ліквідацыі яго і лячэння анеміі ў цяжарнай. Калі яна дыягнаставана. Акрамя таго, неабходна дыспансернае назіранне за дзецьмі ранняга ўзростуі рэгулярнае лабараторнае іх абследванне.

Прагноз. Пры жалезадэфіцытнай анеміі ў дзяцей прагноз добры. Захворванне можа пагрэсіраваць толькі пры адсутнасці лячэння. Своечасовая дыягностыка. Лячэнне самой анеміі і спадарожных ёй захворванняў прыводзяць да поўнай папраўкі.

Выхавацель дашкольнай адукацыі                     Л.М.Ніканава


Дашкольная гігіена

          Дашкольная гігіена як навука вывучае ўплыў чыннікаў вонкавага асяроддзя на развіццё і стан здароўя дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. Улічваючы ўзроставыя асаблівасці, дашкольная гігіена распрацоўвае дзеянні, накіраваныя на ўмацаванне здароўя дзяцей, іх гарманічнае развіццё і правільнае выхаванне ў дашкольнай установе. Паспяховае правядзенне ўсёй выхаваўчай работы спрыяе нармальнаму фізічнаму і псіхічнаму развіццю дзіцяці, паляпшае здароўе дзяцей. 
          У дашкольнай гігіене любы фактар асяроддзя ацэньваецца паводле таго, як уплывае ён на працэсы развіцця і на стан здароўя дзяцей, бо здароўе, працаздольнасць і працягласць жыцця дарослага чалавека ў вялікай ступені перадвызначаецца яго здароўем у дзяцінстве. 
          З гігіенічным выхаваннем дзіця таксама звязана ахова яго здароўя. Калі бацькі сочаць за тым, каб дзеці перад ежай і пасля наведвання прыбіральні мылі рукі з мылам, глядзелі за сваім адзеннем, былі прычасаныя, чысцілі зубы – гэта своеасаблівая прафілактыка захворванняў. 
          Гігіенічнае выхаванне рыхтуе дзіця да працоўнай дзейнасці: прыбіраючы пасцель, цацкі, свой стол, дзеці набываюць працоўныя ўменні. У першыя 2–3 гады жыцця малога можна прывучаць да таго, каб ён ахайна еў, ахвотна умываўся, умеў карыстацца насоўкаю, прыбіраў на месца свае цацкі. 
          Для таго, каб гігіенічныя ўменні замацаваліся і сталі трывалымі, неабходна, каб і ў сям’і, і ў садзе да дзіцяці выстаўляліся адзіныя патрабаванні. Калі дзіця, якога прывучылі чысціць зубы перад сном, будзе гэта рабіць з нагадвання старэйшых кожны вечар, паступова складзецца звычка, і надалей яму не трэба будзе нагадваць. Дрэнна, калі ў сям’і дарослыя па-рознаму ўплываюць на дзіця. Напрыклад, калі мама прывучае яго да парадку, а бабуля, шкадуючы яго, дазваляе не выконваць тых або іншых патрабаванняў; вядома, у такой сітуацыі ніякія ўменні і звычкі асабістай гігіены ў дзіцяці не сфармуюцца. 
          Шмат якія ўменні асабістай гігіены шчыльна звязаны з аховай здароўя дзіцяці: 
 

  • есці толькі мытую садавіну і гародніну;
  • не есці ежы, якая звалілася на падлогу;
  • рабіць ранішнюю гімнастыку;
  • мыць рукі перад ядзеннем
  • утрымліваць цела ў чысціні;
  • стрыгчы пазногці;
  • мыць ногі перад сном;
  • карыстацца насоўкаю і інш.


          Такім чынам, выхаванне гігіенічных уменняў папярэджвае вельмі многія захворванні дзяцей. Але самая эфектыўная прафілактыка здароўя дзіцяці – гэта сістэматычнае выкананне фізічных практыкаванняў. 

Выхавацель дашкольнай адукацыі                                              Л.М.Ніканава


Фальклор і развіццё маўлення

            Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. У дашкольніка гэта гульня, маляванне, лепка, канструяванне, вырашэнне практычных задач, успрыманне мастацкай літаратуры і інш. Немагчыма развіваць маўленне дзіцяці "ўвогуле", безадносна да той ролі, якую яно выконвае ў яго жыцці, не ўключаючы маўленне ў тую ці іншую дзейнасць. Развіццё розных формаў дзейнасці вядзе да развіцця іх галоўнага сродку - маўлення. 
            У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальніка далучаецца да паэзіі і адначасова вучыцца вырашаць пры дапамозе роднай мовы розныя маўленчыя задачы: камунікатыўныя, пазнавальныя і інш. 
            Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Адмысловая ўвага надаецца зместу беларускага маўлення, у выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўваем паэтычныя словы. 
            Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі - вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету. 
            Перш за ўсё, мы праслухоўваем і абыгрываем з дзецьмі беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершыкі, да якіх далучаюцца адпаведныя зместу дзеянні і рухі, паўтарэнні гукаперайманняў, асноўных слоў, выразаў. Вялікае значэнне пры гэтым маюць тыя забаўлянкі, якія суправаджаюцца разнастайнымі рухамі пальчыкаў рук, напрыклад "Сарока-варона кашу варыла". Важнасць іх палягае ў амаль паралельным развіцці дыферанцаваных рухаў пальцаў рук і маўлення, што стымулюе і актывізуе маўленне маленькага дзіцяці. Вабяць малых такія дзеянні як закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытупванне, падскокі і т. п. Расказванне невялікіх па аб'ёму казак суправаджаем інсцэніроўкамі, што робіць больш лёгкім для дзяцей іх успрыманне і разуменне, заахвочвае да паўтарэння слоў, выразаў, песенек. 
            Напрыклад, у час разыгрывання народнай забаўлянкі "Кую, кую ножку" з дзецьмі двух-трох год малыя імітуюць падбіванне лялечнага чаравічка малаточкам. Маўленчая сітуацыя дазваляе дзіцяці зразумець зварот выхавальніка. 
            Дзецям вельмі падабаецца, калі ў вершыку называецца канкрэтнае імя. Напрыклад, калі мы прыносім цацачнага коціка, паказваем яго дзецям, дапамагаем ім успомніць, як коцік вуркоча "мур-мур", а затым чытае калыханку: 
 

Ой на коціка вуркота, 
А на дзіцятка дрымота, 
Будзе коцік вуркатаць, 
А дзіцятка будзе спаць.


            Потым гаворым, што раскажа пра коціка і Аленка. Чытаем калыханку, замяняючы слова "дзіцятка" на імя выхаванца. Аленка паказвае, як яна будзе спаць. Так мы прыцягваем дзяцей да прагаворвання асобных слоў і радкоў верша. Такія заняткі, а значыць і калыханка, пакідаюць след у душы і памяці дзіцяці. 
            Маленькія дзеці ўдзельнічаюць у простых карагодных гульнях кшталту "Знаёмства" (напрыклад, "Адгадай, чый галасок?", "Хто схаваўся?" і інш.) гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступіць у зносіны, значыць і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і міжволі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі. 
            Выкарыстоўваюцца малыя формы фальклору і ў сумеснай дзейнасці. Напрыклад, сумеснае маляванне па пацешцы "Сонейка-сонца": дзецям прапаноўваецца аркуш паперы з намаляваным сонцам, і ім трэба дамаляваць гарошкі. Маляванне суправаджаецца прыгаворваннем радкоў пацешкі, і ў дзяцей праяўляецца цікавасць да самога працэсу малявання, да тых выразаў, якія апісваюцца ў забаўлянцы, і яны адлюстроўваюць іх у малюнку. 
            Для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят мы выкарыстоўваем лялек-беларусаў: дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны паасобку альбо разам прыходзяць да дзяцей, цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове. 
            Такім чынам, у першыя тры гады жыцця дзяцей трэба выкарыстоўваць тыя формы работы, якія спрыяюць развіццю пачуцця беларускага маўлення шляхам азнаямлення іх з лепшымі ўзорамі жывога беларускага слова, а таксама фарміраванню першапачатковых навыкаў маўлення на роднай мове. 

Выхавацель дашкольнай адукацыі                                              Л.М.Ніканава


Рухальная дзейнасць і эмоцыі, як фактар развіцця асобы дзіцяці

            Дзейнасць дзіцяці выражаецца ў яго рухах. Першыя ўяўленні пра свет, яго рэчы і з'явы да дзіцяці прыходзяць праз рухі яго вачэй, рук, перамяшчэнне ў прасторы. Чым больш разнастайныя рухі, тым большы аб'ём інфармацыі трапляе ў мозг і тым інтэнсіўней інтэлектуальнае развіццё. Пазнанне наваколля пры дапамозе рухаў больш усяго адпавядае псіхалагічным і ўзроставым асаблівасцям дзяцей першых трох гадоў жыцця. 
            Рухаючыся, дзіця пазнае навакольны свет, вучыцца любіць яго і мэтанакіравана дзейнічаць у ім. Рухальная дзейнасць - гэта першыя вытокі смеласці, вынослівасці, рашучасці дзіцяці. 
            У нашай групе мы выкарыстоўваем адпаведныя ўзросту гульнявыя прыёмы, якія вырашаюць праблему фармавання ў дзіцяці патрэбы быць здаровым. Гэта дасягаецца праз штодзённыя аздараўленчыя мерапрыемствы, музычныя і фізкультурныя заняткі, праз сумесную і самастойную рухальную дзейнасць выхавацеля і дзяцей на працягу дня. 
            Уструктуру рэжыму дня ўключаны розныя аздараўленчыя мерапрыемствы. Гэта дыхальныя і рухомыя практыкаванні, пальчыкавыя і рухомыя гульні, скіраваныя на прафілактыку парушэнняў паставы, зроку, плоскаступнёвасці, прастудных захворванняў, фармаванне патрэбаў у рухальнай актыўнасці. 
            Абавязкова ў рэжыме дня прысутнічаюць ранішняя гімнастыка, фізічныя заняткі і практыкаванні, а таксама рухомыя гульні пасля дзённага сну і на прагулцы разам з самастойнай рухомай дзейнасцю дзяцей. 
            Пры выкананні ранішняй гімнастыкі выкарыстоўваем музычнае суправаджэнне, кароткія вершы з рухамі, нетрадыцыйнае фізічнае абсталяванне: лісточкі, вяровачкі, грыбочкі, хустачкі. У сваёй дзейнасці стараемся выклікаць цікавасць да прыродных з'яваў, да навакольнага свету, фармуем станоўчыя эмоцыі. 
            Фізічныя заняткі ствараюць умовы для рухальнай дзейнасці, выхоўваюць цікавасць і імкненне дзейнічаць актыўна. Дзеці вучацца слухаць указанні дарослага, выконваць рухі адначасова з усёй групай, што фармуе ў іх рухальную актыўнасць, выхоўвае свядомыя адносіны да выканання практыкаванняў, уменне выслухаць да канца і дзейнічаць у адпаведнасці з заданнем. 
            На занятках мы вырашаем такія задачы, як засваенне розных спосабаў хады і бегу, выкананне рухаў; развіццё рэакцыі, хуткасці, увагі; развіццё арыентацыі ў прасторы, размінка ступні і прафілактыка плоскаступнёвасці. 
            На фізічных занятках прапаноўваюцца разнастайныя рухі і разнастайнае абсталяванне, што дазваляе забяспечыць усебаковае фізічнае развіццё дзяцей і выклікаць цікавасць да рухальнай дзейнасці. Фізічныя заняткі на паветры дазваляюць навучыць дзяцей выконваць рухі ў прыродных умовах. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца розныя спосабы хадзьбы ў залежнасці ад грунту (хадзьба па пяску, па траве), ствараюцца спрыяльныя ўмовы для кідання ў цэль. Падчас фізічных заняткаў, якія праходзяць на паветры, паспяхова вырашаюцца задачы загартоўвання і павышаюцца асноўныя функцыі арганізма. 
            Вельмі любяць нашы дзеці рухомыя гульні. Актыўныя рухі ў працэсе гульні выклікаюць станоўчыя эмоцыі. Падчас гульні праяўляюцца такія якасці як хуткасць, спрытнасць, здольнасць да падтрымання раўнавагі, арыентацыя ў наваколлі. Такія гульні пашыраюць кругагляд, павялічваюць слоўнікавы запас дзяцей. У гульнях выкарыстоўваем хадзьбу, бег, кіданне прадмета, раўнавагу. Вельмі важна выклікаць цікавасць да гульні на самым пачатку. Для гэтага выкарыстоўваем цацкі, медальёны, шапачкі-маскі. Напрыклад, ужываем такія словы: "Паглядзіце, хто да нас прыйшоў пагуляць!". Прыдатнае тут таксама і мастацкае слова, напрыклад, "У мядзведзя на бару...", ці "Выйшла курачка гуляць..." і г.д. Гульні ствараюць у дзяцей бадзёры настрой. 
            Таксама праводзім загартоўваючыя мерапрыемствы ў спалучэнні з фізічнымі практыкаваннямі пасля дзённага сну. Усе практыкаванні праводзім у форме гульні, басанож на дыванку. Выкарыстоўваем таксама нетрадыцыйнае абсталяванне: каменьчыкі, каштанчыкі, алоўкі, розныя дарожкі, ходзім па лавачцы і па сцежцы "Здароўе". Загартоўваючая фізічная дзейнасць пасля сну вырашае задачы: абуджэнне дзяцей, прафілактыка плоскаступнёвасці, загартоўванне арганізму. 
            Такім чынам, дзякуючы фізічнаму выхаванню ствараюцца спрыяльныя ўмовы для фармавання станоўчых рысаў характару (арганізаванасці, сціпласці, спагадлівасці і г.д.); закладаюцца маральныя асновы асобы дзіцяці (пачуццё асабістай годнасці, справядлівасці, сяброўства, узаемавыручкі, адказнасці за даручаную справу, уменне займацца ў калектыве), што безумоўна спрыяе падрыхтоўцы дзіцяці да далейшага жыцця. 

Выхавацель дашкольнай адукацыі                                              Л.М.Ніканава


Фарміраванне ў дашкольнікаў цікавасці да кнігі і чытання – адна з перадумоў паспяховага развіцця чытацкіх уменняў навучэнцаў на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

         Працэс першапачатковай арыенціроўкі дзяцей у мастацкім творы падводзіць дашкольнікаў да больш усвядомленага ўспрымання твораў славеснага мастацтва.

         З гэтай мэтай праводзіцца вялікая прапедэтычная работа, накіраваная на стварэнне перадумоў глыбокага эмацыянальнага ўспрымання тэксту, развіццё ў дзяцей мастацкіх здольнасцей і засваенне дашкольнікамі новых ведаў.

         На ўспрыманне твора настройвае ўступная гутарка, якая звычайна накіравана на зварот дзіцяці да свайго асабістага вопыту. Яе мэтай могуць стаць папярэднія назіранні дашкольніка за навакольнымі прадметамі і з’явамі.

        У дашкольным узросце асаблівае значэнне, асаблівую пабуджальную сілу ў мастацка- маўленчай дзейнасці мае гульнёвы матыў.

         Глыбейшаму ўспрыманню мастацкага твора будзе спрыяць папярэдняя пастаноўка праблемных пытанняў.

         Для таго каб зацікавіць дзяцей, падрыхтаваць іх да ўспрымання тэксту, я выкарыстоўваю малыя фальклорныя жанры(загадкі, прыказкі, прымаўкі).Яны выклікаюць у выхаванцаў пэўны эмацыянальны водгук і адпаведны настрой.

       Усведамленне і асэнсаванне мастацкага твора пачынаецца з яго чытання. Дзіця ўспрымае твор цалкам ў еднасці яго зместу і мастацкай формы.Адным з самых дзейсных сродкаў данясення да маленькіх слухачоў зместу твора з’яўляецца майстэрства яго выразнага расказвання або чытання.Выхавальнік, які валодае гэтым мастацтвам,вобразна, жыва раскрывае перад дзецьмі мастацкія вобразы. Абставіны. змену настрояў, перажыванняў і тым самым спрыяе ўзнікненню пэўных уяўленняў аб праслуханым тэксце. Важна прадумаць элементы артыстычнасці – міміку, жэсты. Вызначыць тыя месцы тэксту, якія неабходна будзе праскандзіраваць, праспяваць. Пры знаёмстве дзяцей з творам важна ўлічваць, што ён з’яўляецца не чытальнікам- дэкламатарам, а зацікаўленым удзельнікам.

Дзіця ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту з задавальненнем разглядае кніжкі- малюнкі. Яму даступна разуменне рэалістычнага і камічнага.

Дзецям старэйшага ўзросту незразумелыя словы тлумачацца перад чытаннем твора.Каб дзеці адчулі паэтычную мову твора, зразумелі яго тэму і ідэю, мэтазгоднавяртацца да яго ўспрымання неаднаразова.

Важна імкнуцца выклікаць у дашкольнікаў актыўнае успрыманне твора. Пасля першага расказвання казкі дзецям педагог дапамагае ім прыпомніць яго змест шляхам заданняў, накіраваных на выкананне імі пэўнага дзеяння, дагаворвання слоў. фраз, узнаўлення ўпадабаных урыўкаў мастацкага тэксту.

У працэсе гутаркі пасля чытання важна дапамагчы дзіцяці асэнсаваць і зразумець не толькі ўзаемасувязь развіцця сюжэтных ліній твора, але і глыбокі істотны жыццёвы сэнс, закладзены ў яго аўтарам, адчуць жыццё герояў, яго перажыванні. Таму неабходна прадумаць для гутаркі пытанні, якія актывізуюць аналітычную і эмацыянальную рэакцыю дзяцей, фарміруюць уменні  суперажыванню і спагадзе.

Педагог можа абмеркаваць з дзецьмі прачытаныя тэксты праз некаторы час, пры разгортванні іншых відаў дзейнасці. З мэтай актывізацыі дзяцей на занятках па азнаямленні з мастацкай літаратурай выкарыстоўваюцца розныя прыёмы, якія арганічна аб’ядноўваюцца з гутаркай: дыялог з літаратурным героем, напісанне ліста гегою, славесная гульня і інш.

Больш дакладнаму і глыбокаму эмацыянальна- вобразнаму ўспрыманню зместу літаратурнага твора спрыяе яго паўторнае чытанне обо чытанне ўпадабаных эпізодаў. А таксама розныя віды пераказу, славеснае маляванне, элементы драматызацыі.

У якасці прыёму для глыбейшага ўспрымання і асэнсавання зместу мастацкага твора мэтазгодна выкарыстаць мадэліраванне. Вылучэнне галоўных кампанентаў твора з дапамогай мадэлей-схем садзейнічае фарміраванню ў дзяцей здольнасці да вылучэння паслядоўнага развіцця сюжзта ў розных формах работы з тэкстам: чытанне, пераказ, складанне апавяданняў.

Педагог ажыццяўляе знаёмства дзяцей і з паэтычнымі творамі. Важна дапамагчы дзіцяці пранікнуць у мастацкі сэнс верша, атрымаць асалоду ад музыкі паэтычнага слова.

Такім чынам у дзяцей фарміруецца цікавасць да кнігі і чытання.

Выхавацель дашкольнай адукацыі              Л.М.Ніканава

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.