Канспект занятку ў сярэдняй групе "Зiма"
Комплексное занятие по развитию речи и культуры речевого общения "Путешествие в Осень"
Матэматычны занятак “У госці да Калабка”.
Праграмны змест: Практыкаваць у колькасным і парадкавым лічэнні ў межах 7, варыянты складу лічбаў у межах 7 з двух меньшых лікаў; замацоўваць уяўленни аб днях тыдня; практыкаваць ва ўменні пазнаваць і адрозніваць плоскія геаметрычныя фігуры; фарміраваць уменне арыентавацца на лісце паперы; фарміраваць лагічнае мысленне, спрыяць у працэсе навучання пашырэнню інтэлектуальных запытаў дзяцей; актывізаваць дзіцячую пошукавую дзейнасць, абапіраючыся на суб’ектыўны вопыт выхаванцаў; выхоўваць беражлівыя адносіны да жывёл.
Ход занятка:
-Дзеці, сёння мы адправімся ў казку.Гэта казка называецца “Калабок”.
Жылі- былі дзед і баба. Вось і кажа дзед бабе:
-Схадзі, старая, па кадушцы паскрабі, па скрыні памяці, ці не наскрабеш мукі на калабок.
Узяла баба крыльца, па кадушцы паскрэбла,па скрыні памяла і наскрэбла мукі жмені са дзве. Замясіла муку на смятане і зрабіла калабок, спякла яго ў масле і на акенца студзіць паклала.Калабок паляжаў, паляжаў, ўзяў ды пакаціўся- з акна на лаўку, з лаўкі на падлогу, па падлозе да дзвярэй. Скок цераз парог- ды ў сенцы, з сенцаў на ганак. З ганка на двор. Са двара за вароты і запрашае нам з ім пагуляць.
1.Гульня з мячом “ Дні тыдня”.
Пагуляў з дзецьмі калабок і пакаціўся далей. Коціцца калабок па дарозе, насустрач яму заяц:
-Калабок, калабок, я цябе з’ем!
- Не еш мяне, зайчыку, я табе лепей заданне загадаю. Дзеці, давайце дапаможам зайчыку выканаць заданне. Мы зайчыку дапаможам, а за гэта зайка з вамі пагуляе.
2.Вось табе геаметрычныя фігуры.Трэба саставіць з іх птушак.
-Якія прыгожыя птушкі ў вас атрымаліся. А зараз фізкультхвілінка.
На палянцы зайка шэры
То направа-гоп-гоп-гоп.
То налева-гоп-гоп-гоп.
А за ім услед цяцера
Крыльцам правым-лоп-лоп-лоп.
Крыльцам левым-лоп-лоп-лоп.
Гэтак шчыра па парадку
Пачынаем фіззарадку.
Пакуль мы з зайчыкам выконвалі заданне калабок пакаціўся па дарозе- больш яго заяц не бачыў.
Коціцца калабок. Насустрач яму воўк:
-Калабок, калабок, я цябе з’ем!
- Не еш мяне, шэры воўча, я табе лепей заданне загадаю. Дзеці, давайце дапаможам ваўку выканаць заданне.
3.Трэба сабраць кветку. Вось вам пялёсткі, іх трэба палажыць да сярэдзіны кветкі.
Пакуль мы з ваўком выконвалі заданне калабок пакаціўся па дарозе- больш яго ваўчок не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму мядзведзь:
-Калабок. Калабок, я цябе з’ем!
-Дзе ж табе, клышаногаму, з’есці мяне!Лепей выканай маё заданне. . Дзеці, давайце дапаможам мядзведзю выканаць заданне.
4. Трэба трапіць ў мішэнь. Мішэнь-гэта прамавугольны ліст.
А). У верхні правы вугал намалюем зялёны квадрат.
Б).У ніжні левы-чырвоны трохвугольнік.
В).Пасярэдзіне - жоўты авал.
Г).У верхні левы вугал-сіні ромб.
Пакуль мы з мядзведзем выконвалі заданне калабок пакаціўся па дарозе- больш яго мішка не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму лісіца:
-Калабок. Калабок, куды ты коцішся?
-Качуся па дарожцы.
-Калабок, калабок я таксама хачу выканаць тваё заданне.
Ну, добра, але гэта заданне ў сшытках, спачатку трэба зрабіць пальчыкавую гімнастыку, каб размяць нашы пальчыкі.
Раз-два-тры-чатыры-пяць
Будзем разам маляваць
Памалюем мы рукамі
Хатку-тату, хатку-маме
Гэта хатка для цябе
Гэта хатка для мяне
Намалюем сад ускруг
А ў ім дрэвы там і тут.
У сад пойдзем мы гуляць
Каб гульню зноў пачынаць.
-А цяпер адчынім сшыткі і выканаем заданне.
5.Намалюй столькі прадметаў, сколькі паказвае лічба справа.
-Малайцы дзеці і з гэтым заданнем вы справіліся.
Ліса кажа:
-Я разам з дзецьмі выканала тваё заданне,ды чую кепска , наступнае заданне ты мне скажы сеўшы на носік і мацней.
Калабок скок лісіцы на нос, а ліса яго – гам! – і з’ела.
-Вось і скончылася наша казка.Ці спадабалася яна вам?Давайце ўспомнім, якое заданне вы дапамаглі зрабіць зайчыку? А ваўку? Ці складанае заданне вы дапамаглі выканаць мядзведзю? А што мы дапамаглі зрабіць лісічцы? Якое заданне было самае лёгкае? А самае складанае?
Некаторым дзецям было цяжка справіцца з заданнем, а другім-лёгка. Вось тут ў мяне на дошцы два сонейка: адно-сумнае, а другое-вясёлае.Каму ўсё спадабалася,было лёгка выконваць заданні-азначым магнітам вясёлае сонца, а у каго сёння было журботны настрой, было цяжкавата- азначым магнітам сумнае сонейка.
Давайце развітвацца з нашымі гасцямі. Да пабачэння!
Выхавацель дашкольнай адукацы Л.М.Няпеўная