“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
Запрашаем навучэнцаў і бацькоў прыняць удзел у акцыі « Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У час летніх канікул вы падарожнічаеце па родных мясцінах, увас ёсць магчымасць зрабіць фотаздымкі і прыняць удзел у конкурсах:
-конкурс фотаздымкаў "Мая чароўная Беларусь" работы неабходна прадаставіць да 10 кастрычніка 2017;
-конкурс даследчых работ "Тапаніміка роднага краю" завяршаецца ў кастрычніку 2017.
Конкурс фотаздымкаў праводзіцца па наступных намінацыях:
"Гарады" (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання);
"Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада";
"Гарады раённага падпарадкавання";
"Пасёлкі гарадскога тыпу";
"Сельскія населеныя пункты"
Удзельнікі конкурсу "Тапаніміка роднага краю" праводзяць:
збор інфармацыі аб тапонімах населеных пунктаў;
падбор і аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, матэрыялы інтэрнэт рэсурсаў і г.д.;
апытанне мясцовых жыхароў;
даследаванне вытокаў геаграфічных назваў мясцовасці;
складанне картатэк, слоўнікаў тапонімаў і г.д.
Даследчы матэрыял павінен адлюстроўваць:
паходжанне геаграфічных назваў;
фактары фарміравання тапонімаў(лінгвістычныя, этнічныя, прыродныя, афіцыйныя змены назваў);
народную і навуковую этымалогію геаграфічных назваў;
найбольш верагодныя версіі паходжання назваў;
трансфармацыю геаграфічных назваў у сувязі з гістарычным мінулым (развіццё і змены ў часе (калі адбываліся));
легенды,міфы, паданні, якія звязаны з аб'ектамі даследавання.
Телефоны: 8-01592-90140, 8-01592-97556, 8-01592-97556, 8-01592-97557
Email: sch-sinki@mail.grodno.by