Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Добрая справа

Дата: 7 декабря 2019 в 14:43, Обновлено 7 декабря 2019 в 15:10
553 просмотра

         7 снежня ў Сінькоўскай школе было весела і шумна. Школа вітала сяброў у межах адкрыцця дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. У рамках мерапрыемства   ладзіўся   кірмаш-продаж  “Новы год збірае сяброў”, які аб’яднаў  навучэнцаў 1-11 класаў, педагогаў і бацькоў.  Усе загадзя вельмі пастараліся: падрыхтавалі розныя вырабы з садавіны, агародніны, іншых прыродных матэрыялаў. А колькі смачных і арыгінальных кандытарскіх вырабаў было прыгатавана навучэнцамі разам з бацькамі да кірмашу!Гасцей мерапрыемства шчыра віталі смачным караваем, беларускімі песнямі і  танцамі. Сярод запрошаных былі  старшыня Сінькоўскага сельсавета, Пачыкоўскі С.А.,галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Шаўлюк С.М. Мерапрыемства працягваў музычны канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі і педагогамі  школы.  Са словамі прывітання і  падзякі да ўсіх звярнулася дырэктар установы адукацыі Дунай А.А., падкрэсліўшы, што “Дапамагаць і супрацоўнічаць, быць разам, ладзіць вялікія дабрачынныя мерапрыемствы - наш дэвіз. І мы рады, што нас у гэтым  усе падтрымліваюць”. Са сцэны гучалі песні, цёплыя словы пра дабрыню і міласэрнасць. Лепшых вучняў, пераможцаў прадметных алімпіяд і канферэнцый узнагародзіў падарункамі старшыня Сінькоўскага сельсавета Пачыкоўскі С.А.  Свята закончылася запальваннем святочнай ілюмінацыі.

         Акцыя  будзе доўжыцца  цэлы месяц. Таму зрабіць  добрую справу кожнаму з нас  часу  хопіць. 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце                                     В.С. Ільіна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.