Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Першы этап конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў Настаўнік года

Дата: 5 декабря 2019 в 18:09
686 просмотров

Ва ўстанове адукацыі завяршыўся першы этап конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, у якім прынялі ўдзел 14 педагогаў установы адукацыі (па два выхавацелі дашкольнай адукацыі,  настаўнікі пачатковых класаў,  настаўнікі беларускай мовы і літаратуры,  настаўнікі рускай мовы і літаратуры, настаўнікі-дэфектолагі, па адным настаўніку англійскай мовы, гісторыі і грамадазнаўства, геаграфіі, фізічнай культуры і здароўя).

Педагогі прадставілі метадычныя распрацоўкі вучэбных заняткаў, заняткаў спецыяльна арганізаванай дзейнасці, матэрыялы з вопыту педагагічнай дзейнасці, мультымедыйныя самапрэзентацыі.

Сярод метадычных распрацовак заняткаў пераважалі планы-канспекты. Найбольш арыгінальныя, структурна граматныя, насыначыя багатым дыдактычным матэрыялам з’яўляюцца план-канспект урока беларускай  мовы ў IV класе “Назоўнікі другога скланення, іх канчаткі” настаўніка Шчаснай С.Ф., беларускай  мовы ў V класе “Будова сказа. Галоўныя члены сказа: дзейнік і выказнік” настаўніка Лобач В.І., беларускай мовы ў Х класе “Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак” настаўніка Латош Н.Э., рускай мовы ў VІІ класе “Абагульненне вывучанага пра прыслоўе” настаўніка рускай мовы і літаратуры Урбановіч М.М., геаграфіі ў VІІ класе “Унутраныя воды Афрыкі” Жалевіч В.А.

Пераможцам першага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” стала Урбановіч Марына Мікалаеўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Пажадаем ёй поспехаў у другі этапе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.