Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШКОЛЬНАЕ ЛЕТА – 2015

Дата: 13 августа 2015 в 11:18, Обновлено 13 августа 2015 в 11:31
655 просмотров

На двары – апошні месяц лета, спякотны жнівень, які радуе нас надвор’ем, цудоўным для адпачынку.

 ШКОЛЬНАЕ ЛЕТА – 2015

      На двары – апошні месяц лета, спякотны жнівень, які радуе нас надвор’ем, цудоўным для адпачынку.

    Жнівень – час, калі можна падвесці вынікі. Лета для вясковага школьніка – пара асаблівая. Яму неабходна не толькі адпачыць, але і папрацаваць як дома на гаспадарцы, так і ў роднай установе адукацыі.

      У чэрвені дзейнічаў аздараўленчы лагер “Вясёлка”, які наведвалі 30 навучэнцаў І-VI класаў. Ён запоўніўся школьнікам цікавымі спартыўна-забаўляльнымі мерапрыемствамі, паходамі, экскурсіямі па Смаргоншчыне і суседняй Маладзечыншчыне.

     Першы летні месяц – пачатак вытворчай практыкі, у час якой навучэнцы V-VIІІ працавалі на прышкольным участку, ствараючы дзівосныя кветкавыя кампазіцыі, якія радуюць вока і зараз. Каб зберагчы кветнік ад жнівеньскай спякоты, кожны дзень арганізоўваецца іх паліў будучымі шасцікласнікамі.

        Многія навучэнцы займаліся вырошчваннем гародніны, якая вырасла на славу і хутка будзе на стале ў школьнай сталоўцы.

   Старшакласнікі мелі магчымасць папрацаваць у вытворчай брыгадзе па добраўпадкаванні і азеляненні прышкольнай тэрыторыі, якая ўжо каторы год арганізоўваецца на падставе дагавора паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму і ўпраўленнем па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне насельніцтва Смаргонскага райвыканкама. Члены брыгады атрымалі свой першы самастойны заробак, які ў сярэднім склаў410-450 рублёў.

    Асобныя навучэнцы ІХ-ХІ класаў працягваюць працаваць і зараз, дапамагаючы дарослым на ўборцы збожжа ў СВК “Сінькі” і ТАА “Шутавічы-Агра” і ўмацоўваючы хатні бюджэт.

      Безумоўна, летам хочацца адпачыць ля вады (гэта можна зрабіць на вадасховішчы “Каты”), а калі спадзе гарачыня, вечарам пагуляць у такі любімы хлопцамі футбол на школьным стадыёне.

         Ну а якое лета без культурнай праграмы?

        2 жніўня абдылося Свята аграгарадка Сінькі. Удзельніцамі святочнага канцэрта былі і васьмікласніцы нашай школы, якія наведваюць вакальны гурток пры сельскім доме культуры. Дарэчы, дзяўчынкі выступалі з музычнымі нумарамі і ў час канцэртаў у вёсках Бакшты і Морына Іўеўскага раёна.

       Апошнім часам вялікую папулярнасць сярод нашых школьнікаў набыў чырлідынг. Два гады запар каманда нашай установы становіцца прызёрам раённым спаборніцтваў. Гэтым летам дзяўчаты занялі другое месца.

     На жаль, летнія канікулы няўмольна набліжаюцца да свайго завяршэння. Хутка ў школу! Застаецца няшмат часу, каб абнавіць школьны гардэроб, набыць канцтавары і … яшчэ крышачку адпачыць.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.