Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наведванне Нацыянальнай бібліятэкі і планетарыя

Дата: 1 декабря 2018 в 17:22, Обновлено 2 декабря 2018 в 20:03
487 просмотров

Мінск сустрэў нас лёгкім марозцам і навагоднімі прыгажунямі-ёлкамі. Гэты навагодні атрыбут можна было ўбачыць і на вуліцах горада, і ў шматлікіх магазінах. Упрыгожаная ёлка чакала нас і каля галоўнага ўвахода ў Нацыянальную бібліятэку. Веліч і незвычайная форма будынка настроілі ўсіх на спакой і разважлівасць, якія пануюць і ў самой бібліятэцы. Тут няма мітусні і шуму. Прасторныя залы, прадуманы да драбніц інтэр’ер са зручнай мэбляй, зялёнымі зонамі, карцінамі, фантанчыкамі, пано …- усё гэта спрыяе прадуктыўнай працы наведвальнікаў. Разам з экскурсаводам мы прайшліся па першых двух паверхах бібліятэкі, убачылі чытальную залу праз гукаізалюючае шкло, дакрануліся да фантана жаданняў, каб збылося самае заветнае ў нашым жыцці, па шклянным мосціку трапілі ў музей кнігі. У выставачнай зале, якая складае 288 м. кв., дэманструецца больш за 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя і старапячатныя кнігі, рэдкія выданні XV–XXI вякоў. Асабліва ўразілі нас кнігі Бібліі беларускага першадрукара Ф. Скарыны. А потым на ліфце мы падняліся на аглядавую пляцоўку 24 паверха, каб убачыць Мінск з вышыні птушынага палёту. Не менш захапляльным было наведанне планетарыя ў парку імя М. Горкага. Тут мы прагледзелі сферычны фільм пра таямніцы космасу і паназіралі за зорным небам. Лектар пазнаёміў усіх прысутных з сузор’ямі і зоркамі на нябеснай роўнядзі.

В.І.Лобач,бібліятэкар

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.